Турнір на прызы Ігара Каныгіна

У гэтыя выходныя, 7-8 лістапада, у Віцебску пройдзе адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага майстра спорту Ігара Каныгіна. У спаборніцтве прымуць удзел барцы з Беларусі, Украіны, Расіі, краін Балтыі.

Схваткі паміж барцамі 7 лістапада пачнуцца ў 10.00, а ў 12.00 гэтага ж дня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё турніра. 8 лістапада ў 10.00 пачнуцца фінальныя паядынкі, пасля чаго – закрыццё турніра. Турнір пройдзе ў Віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць