ФК “Віцебск” застаецца ў вышэйшай лізе

ФК “Віцебск” усё ж такі здолеў застацца ў вышэйшай лізе – сёння наша каманда завяршыла матч апошняга тура чэмпіяната Беларусі нічыёй 1:1. На сваім полі віцябляне прымалі гасцей з Мінска – МТЗ-РІПА. Больш цікава камады выглядалі ў першым тайме.

На 21-й хвіліне моцным ударам з-за штрафной лініі мяч у сетку варот гаспадароў адправіў Зміцер Шагрыковіч. Праз сем хвілін галоўны арбітр сустрэчы прызначае адзінаццаціметровы ўдар у бок віцебскай дружыны. Каманду бела-сініх выратаваў галкіпер Юрый Васюцін, які парыраваў удар.

Другі тайм віцябляне распачалі з націска на вароты суперніка. На 47-й хвіліне пасля ўдара Вадзіма Шакава штанга выратавала вароты Аляксандра Суліма. Але праз хвіліну пасля падачы ўглавога лік зраўняў Андрэй Гараўцоў.

Парадаваў віцебскіх заўзятараў сваім удзелам у гульні ветэран віцебскага футбола, член трэнерскага штаба Сяргей Вехцеў, які выйшаў на замену за дзесяць хвілін да заканчэння гульні.


Меткі:

Падобнае

    1 каментар

    1. kvlvsk  
      8/Лістапад/2009 у 17:31

      молодец КОНОПЛЕВ!!!!!!!!!!!!! ЮРИК,Я БОЛЕЮ ЗА ТЕБЯ И НАШУ КОМАНДУ./КОВАЛЕВСКИЙ,КОТОРЫЙ СИДЕЛ СТОБОЙ ЗА ОДНОЙ ПАРТОЙ/.

    Каментаваць