У Віцебску адбудзецца сустрэча з выдаўцом і пісьменнікам Анатолем Тарасам

Вядомы пісьменнік і выдавец Анатоль Тарас, аўтар такіх папулярных кніг, як “Боевая машина” і “История имперских отношений: белорусы и русские”, прадставіць ў Віцебску прект “Неизвестная история” і часопіс “Дзяды”, рэдактарам якога з’яўляецца.

Анатоль Яўхімавіч Тарас нарадзіўся ў 1944 годзе, у сям'і кадравага афіцэра савецкай ваеннай выведкі. У 1963-66 гадах служыў у асобным разведвальна-дыверсійным батальёне 7-й танкавай арміі. З 1967 па 1975 год удзельнічаў у 11 аперацыях, якія праводзіліся спецпадраздзяленнямі ГРУ ў розных рэгіёнах свету. Мае некалькі ўрадавых узнагарод. У 1972 годзе А. Я. Тарас скончыў філасофскае аддзяленне БДУ, а ў 1979 — Акадэмію педагагічных навук у Маскве. У тым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную злачыннасці падлеткаў і моладзі. З 1984 А. Я. Тарас займаўся прыкладной псіхалогіяй ў рамках праектаў, якія выконвалі па заказах Міністэрства абароны СССР. З 1991 года займаецца выключна рэдактарскай і выдавецкай дзейнасцю.

Сустрэча адбудзецца 12 лістапада ў “Еўрапейскім клубе” па адрасе: вул. 1-я
Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”). Пачатак - 18.00. Тэл. для даведак 27-23-39, маб.029-7110898, 6513253, 1189238.


Меткі: , , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. rezoner  
      11/Лістапад/2009 у 11:50

      Человек такую отличную книгу по единоборствам написал и вот на седьмом десятке влез в политику. Сошел с ума:))
      Цитаты:

      «Братство» русских и белорусских народов - выдумки шовинистов.
      Русские - это народ, который сформировался на основе угро-финских и тюркских народов.
      А белорусы - это балты, которые смешались со славянами, мигрировавшими сюда под ударами германских племен с берегов Лабы (Эльбы) - так называемые балтские славяне. Украинцы - потомки ираноязычных сарматских племен, подвергшихся влиянию южных славян.
      Мы никакие не братья. Даже не двоюродные. А вот кто прямая родня русским, так это марийцы и эстонцы, над которыми россияне любят потешаться (нехорошо смеяться над родными братьями!). Современные финны - им братья двоюродные. А белорусы и рядом не лежали.

    2. Хведар Скрайновіч  
      11/Лістапад/2009 у 15:51 1

      Прабачце, а дзе тут "палітыка"?

    3. rezoner  
      11/Лістапад/2009 у 16:31 2

      А как еще назвать? Наука?
      Он что мерял черепа-гены?

      Или может откровение снизошло? Тогда это секта.

      Если человек хорошо дерется, это еще не значит, что он специалист в этнографии и этнологии.

      Хватит нам клоунады с древними украми.

    4. Сухэ-Батор  
      11/Лістапад/2009 у 19:43 3

      Приемчикам будет оппозицию обучать?

    5. Ал  
      12/Лістапад/2009 у 11:30 4

      Сходил я на этого Тараса. С виду вроде интересно. А послушав его речи, начинаешь понимать, что нужно поток информации тщательно фильтровать, а то можно и мозг застудить. Кроме того, весь этот клуб - очередной проект неутомимого спадара Желяпова, за который он доит бабулеты от импортных дядюшек. А тарасы и прочие "интересные" гости просто за стакан чаю выплясывают перед публикой.

    6. Тарасссс  
      15/Лістапад/2009 у 12:38 5

      а скажы, дзе ты там сядзеў у зале? 😉

    7. Хведар Скрайновіч  
      15/Лістапад/2009 у 16:53 6

      Тарас спасылаецца на досыць канкрэтныя крыніцы. Болей за тое, ніякіх унікальных ведаў яго кнігі не нясуць і любы гісторык вам скажа: "Гэта ўсё вядома гадоў дваццаць". Іншая справа, што тыя дасьледаваньні-першакрыніцы - даробак пераважна выбітных беларускіх навукоўцаў (д.г.н. Грыцкевіч, к.г.н. Шыбека - Тарас пастаянна пра іх кажа) і пісаліся-актуалізаваліся яны на беларускай мове. Тарас жа робіць вельмі канкрэтную і празрыстую справу - кампілюе дасьледаваньні і перакладае на рускую мову (нават не хаваючы гэта!)
      Рэзананс, які выклікаюць кнігі за мяжой (як аказалася, ня толькі ў Расеі), - наступства таго, што раней гэта ніколі не перакладалася. Рэзананс, які яны выклікаюць на радзіме, сведчыць пра вельмі невялікую колькасьць рэцыпіентаў гістарычных кніг на БЕЛАРУСКАЙ мове.
      Мяне, адзінае, цікавіць, якім чынам Анатоль Тарас выконвае заканадаўства аб аўтарскім праве, бо аб'ём скарыстаных "крыніц" вялізны.

    Каментаваць