ХК “Віцебск” прайграў гродзенцам

На жаль, учора ХК “Віцебск” не набраў ачкоў у чарговай сустрэчы чэмпіяната Беларусі па хакею і не скараціў разрыў паміж ХК ”Керамінам”, які займае восьмае месца. На выездзе віцябляне саступілі гродзенскаму “Нёману” (3:6).

Галамі сярод бела-сініх адзначыліся Аляксандр Абакунчык з перадачы Сяргея Вароніна, Арцём Гнідэнка, Арцём Вострыкаў.

Пасля чарговых хакейных баталій да віцебскіх “мядзведзей” у турнірнай табліцы наблізіўся “Хімік-СКА”, які займае дзесятае месца і адстае ад іх на два ачкі. Наступную гульню віцебская дружына правядзе таксама на выезде – з ХК “Брэст”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць