Трэці Рок-Фэст стартуе на выходных у Полацку

‘Live in Rock’ запрашае! Трэці Рок-Фэст для беларускамоўных гуртоў (былая ‘Ноч Ваўкалака’) пройдзе 14-15 лістапада ў полацкім гарадскім палацы культуры.

З 18 пададзеных заявак арганізатарамі было адабрана 10 гуртоў: SCIANA (Брэст), AMERTA (Брэст), PERFECT LIFE (Наваполацк), КОЛО ПРАВІ (Наваполацк), ALTA MENTE (Мінск), JENOWA (Віцебск), DEWIL WALTZ (Наваполацк), БЕЛЫЙ ДОМ (Наваполацк), ESPRIT (Мінск), THE NAUSKACOK (Мінск) – якія выступяць на сцэне гарадскога палаца культуры 14 лістапада. У гэты ж вечар граюць пераможцы мінулага фэсту – гурты Да!Бл… і АКРОПАЛЬ. Пачатак – 14.00

Пераможцы першага конкурснага дню і госці фэсту гурты: РОСТРА, INDRA і легендарныя NEURO DUBEL – выступяць 15 лістапада, пачатак – 16.00

Кошт квітка на два дні – 15.000. Чакаем Вас, шаноўныя аматары беларускае рок-музыкі!


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць