У Полацкім дзяржаўным універсітэце з’явілася сваё тэлебачанне

У Полацкім дзяржаўным універсітэце ўжо некалькі дзён працуе ўласнае тэлебачанне.

Тэлебачанне ПДУ штодзённа трасліруе навіны сваіх факультэтаў. Падчас вялікіх перапынкаў студэнты збіраюцца ў фае двух карпусоў перад вялікім экранам і глядзяць іх. Першым свае навіны – пра вучобу, спорт, культурныя падзеі – выпусціў інжынерна-будаўнічы факультэт. Пасля па чарзе можна будзе ўбачыць навіны і астатніх дзевяці факультэтаў ВНУ. У падрыхтоўцы тэлевыпускаў задзейнічаны выкладчыкі і студэнты. Апошнім падабаецца спрабаваць сябе ў ролі карэспандэнтаў і вядучых.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ