У Лётцах з’явілася сучасная чыгуначная станцыя

У Лётцах адкрылі новую чыгуначную станцыю. Цяпер вароты “курортнай сталіцы” Віцешчыны не пазнаць, настолькі адрозніваецца стары станцыйны будынак ад новага.

На станцыі зараз можна не толькі набыць квіток, але і з камфортам пасядзець ва ўтульным зале чакання. Тут жа размяшчаецца бар на 20 месцаў і крама плошчай 70 кв.метраў, у якой падарожнікам прапаноўваюць досыць вялікі выбар прадуктаў.

На адкрыццё станцыі прыйшлі ледзь не ўсе месцічы. Людзі відавочна былі задаволены: стары абшарпаны будынак не надаваў асаблівага прэстыжу пасёлку, дзе знаходзіцца вядомы санаторый “Летцы”.

У планах Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адрамантаваць і іншыі станцыі ў вобласці, у прыватнасці, у Мёрах, Шаркаўшчыне і Езярышчы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць