У Віцебску абмеркавалі пытанні памежнай палітыкі

18 лістапада ў Віцебску адбылося пасяджэнне камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У яе працы прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Алег Абызаў, камандзіры злучэнняў, якія забяспечваюць ахову дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а таксама старшыні памежныных райвыканкамаў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні стану абстаноўкі на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і памежнай тэрыторыі, а таксама падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці органаў памежнай службы ў дадзеным рэгіёне.

Члены камісіі абмеркавалі таксама парадак фінансавання мерапрыемстваў па правядзенні дзяржаўнай памежнай палітыкі і забеспячэнню памежнай бяспекі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а таксама зацвердзілі план працы па гэтых пытаннях на 2010 год.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ