“Нечаканыя ваколіцы” Міколы Півавара

Цэнтр народных рамёстваў "Задзвінне" (вул. Чайкоўскага, 5) змесціць унікальныя храмы, цікавыя помнікі, незвычайныя азёры і нават балоты з ваколіц Віцебску. У пятніцу 27 лістапада а чацвертай гадзіне ўвечары тут адчыніцца выстава слыннага падзвінскага краязнаўцы Міколы Півавара.

Выбітны краязнаўца, кандыдыт гістарычных навук, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага універсітэту і настаўнік Лужаснянскай гімназіі прэзентоўвае праект "Нечаканыя ваколіцы". Кожны наведвальнік з дапамогай тэматычных блокаў, складзеных з фатаздымкаў, тэкстаў і фрагментаў мапы, зможа даведацца пра шмат якія дзівосы, што месцяцца нездалёк ад нашага гораду. Віртуальная экскурсія сп. Півавара, праведзеная пад ча адкрыцця, паспрыяе ўсведамленню таго, што незвычайнае - сапраўды побач.

З чаго перароблены каменны крыж у вёсцы Хабаты? Які незвычайны лёс напаткаў Узнясенскую царкву ў пасёлку Лужасна? Навошта фундатар маёнтка "Мілае", што ў вёсцы Мазалава, сустракаўся з імператарам Паўлам І? Дзе на Беларусі знаходзіцца самая вялікая хвоя, а дзе самы вялікі камень? Чаму камень ля вёскі Доўжа называюць няйнакш як "закаханым" і што Напалеон рабіў на возеры Лосвіда? Гэтыя і безліч іншых надзвычай хахапляльных тэмаў на выставе-экскурсіі "Нечаканыя ваколіцы".


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць