У Віцебску прыходзіць выстава твораў Язэпа Драздовіча

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ўпершыню праходзіць выстава арыгінальных прац вядомага беларускага мастака, скульптара, этнографа, пісьменніка, настаўніка Язэпа Драздовіча.

Гэта каля 30 твораў, сярод якіх знакамітыя драздовічаўскія “маляваныя дываны”, а таксама жывапіс, графіка і прыкладное мастацтва.Усе гэтыя творы захоўваюцца ў Германавіцкім музеі культуры і побыту (Шаркаўшчынскі раён). І для Віцебска, дзе ў фондах краязнаўчага музея няма ніводнай арыгінальнай працы Драздовіча, гэта экспазіцыя стала вялікай культурнай падзеяй і магчымасцю для ягоных жыхароў пазнаёміцца са спадчынай творцы, імя якога побач з Маркам Шагалам увайшло ў кнігу “100 лепшых мастакоў свету”.

Выстава будзе доўжыцца яшчэ месяц. На яе адкрыцці адбылася прэзентацыя навуковага выдання “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час...”, выхад якога ў свет быў прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. Кніга падрыхтавана па ініцыятыве культурна-асветніцкага цэнтра імя Я.Драздовіча ў Германавічах.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ