“Віцязь” пачаў выпускаць энергазберагаючыя лямпачкі

Прадпрыемства “Віцязь” стала вырабляць энергазберагаючыя лямпачкі. Іх выпуск пакуль што засвоілі толькі два прадпрыемствы ў Беларусі – віцебскі тэлезавод і Брэсцкі электралямпавы завод.

Першая партыя прадукцыя ўжо трапіла ў крамы краіны. Зараз “Віцязь” выпускае 14 мадэляў лямпачак – магутнасцю 11 Вт, 13 Вт, 15 Вт, 20 Вт і 26 Вт. Робяць іх з вузкім і шырокім цокалем, у форме спіралі і U-падобныя, цёплага і халоднага колераў асвятлення.

Айчынныя энергазберагаючыя лямпы каштуюць танней у параўнанні з замежнымі аналагамі. Віцебскае прадпрыемства дае на свае вырабы год гарантыі. У наступным годзе “Віцязь” плануе пашырыць асартымент энергазберагаючых лямпачак да 50 найменняў.


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. зьмітрок  
      4/снежань/2009 у 17:13

      усё ж - "энергазьберагальныя", ці нават - "энергаашчаджальныя"...

    2. Сяргей  
      6/снежань/2009 у 1:33 1

      Сапраўды, "энергазберагаючыя" гэта не зусім правільная калька з рускай мовы...

    Каментаваць