Актывіст БХД вырашаў не вяртацца на Радзіму

Актывіст віцебскай філіі БХД Алесь Галавань, адзін з лідэраў моладзевай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў” у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і занатоўку, дзе паведаміў, што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь.

Як паведамляе афіцыйны сайт “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, сябры Алеся лічаць, што ён мог прыняць рашэнне аб невяртанні пад уплывам апошніх падзей у Беларусі: смерці актывіста Валянціна Доўнара і выкраданняў моладзі.

Зараз сувязі з А.Галаванем няма. Ягоны пашпарт перададзены ў беларускую амбасаду ў Рызе. У паліцыі латвійскай сталіцы заяўляюць, што не маюць звестак пра Галаваня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ