ХК “Віцебск” выйграў у “Ліепаес Металургс”

Сёння на віцебскай лядовай арэне латышскі клуб “Ліепаес Металургс” пацярпеў паразу ад месцячаў з лікам 0:3. Каманды не прадэманстравалі асабліва вострай, упартай барацьбы аматарам хакея.

Усе тры шайбы ў вароты Марыса Ючарса віцябляне накіравалі, гуляючы ў большасці. У другім перыядзе чырвонае святло за варотамі суперніка запальвалі Аляксей Абакумчык, Аляксей Ярашоў, якім асістыраваў Арцём Гнідэнка. На 20-й секундзе апошняга перыяда пасля ўдара Аляксея Абакумчыка на дабіванні добра згуляў Юрый Наваранка.

Аднак распячатаць вароты гаспадароў напрыканцы матча мог нападаючы латышоў Юрыс Озалс, які апынуўся адзін перад варотамі віцебскай дружыны. Сваечасова на яго ўдар зрэагаваў галкіпер Максім Малюцін.

Меткі:

Чытайце яшчэ