Віцябляне зноў перамаглі латышоў
Другая латышская каманда ўчора капітулявала ў сустрэчы з ХК ”Віцебск”. Матч на віцебскай арэне скончыўся з лікам 4:1.
У адрозненні ад гульні ”Віцебск” – “Ліепаяс Металургс”, што прайшла ў мінулую нядзелю, гэта сурапрацьстаянне было насычана вострымі момантамі. Неаднойчы дружыны вымушалі гледачоў пахвалявацца. Больш мабільнымі ў гульні былі рыжане, таму гаспадары пляцоўкі былі вымушаны падстройвацца пад іх. Багаты на шайбы быў другі перыяд, які завяршыўся з лікам 3:1.
Дзве шайбы і адна галявая перадача ў гэтым матчы на рахунку нападаючага віцяблян Арцёма Гнідэнкі.