“Мядзведзі” перамаглі ХК “Гомель”

Два ачкі павёз дадому ХК ”Віцебск” пасля ўчорашняй гульні на выяздзе з ХК “Гомель”. З лікам 2:1 ”мядзведзі” ўзялі верх над супернікам. На сённяшні дзень гамельчане з’яўляюцца адной з мацнейшых каманд чэмпіяната Беларусі па хакею.
У сярэдзінне другога перыяду віцябляне вымушаны былі адыгрываць прапушчаную шайбу пасля ўдара Аляксандра Жыткіх. Зраўняць лік атрымалася толькі за чатыры секунды да фінальнай сірэны. Шайбу ў вароты Ігара Брыкуна адправіў Аляксандр Абакумчык.

У серыі штрафных кідкоў больш паспяховымі былі нашы землякі, якія накіравалі дзве шайбы ў вароты суперніка. Віцебскі галкіпер Максім Малюцін ў гэтай серыі застаўся недасягальны.

Меткі:

Чытайце яшчэ