У Віцебску прайшоў конкурс беларускай батлейкі

Конкурс беларускай батлейкі прайшоў у Віцебску 29 снежня у межах Дзён хрысціянскай культуры.
У Віцебску прайшоў конкурс беларускай батлейкі. Фота Марыны Паўлавай

Традыцыйныя калядныя містэрыі на сцэне актавай залі Віцебскага дзяржаўнага універсітэту імя Машэрава паказалі каля дзесятка дзіцячых калектываў з розных каталіцкіх парафіяў вобласці.

У Віцебску прайшоў конкурс беларускай батлейкі. Фота Марыны Паўлавай

Цікава, што большасць калектываў паспрабавала прыўнесці ў кананічны сюжэт нешта новае. Таму на сцэне, акрамя традыцыйных персанажаў - Дзевы Марыі, пастушкоў, анёлкаў - з'яўляліся то чорт, то цяжкія падлеткі, а то і наогул Лес і Возера, ўвасабляючыя беларускія краявіды.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Eoin  
      21/люты/2015 у 18:27

      Evrenoye would benefit from reading this post

    Каментаваць