ХК ”Віцебск-97” стаў пераможцам турніра “Калядны лёд”

Учора ў віцебскім Палацы спорту завяршыўся міжнародны дзіцячы турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”, у якім узялі ўдзел дружыны з Беларусі, Расіі, Латвіі.

Пераможцам турніра сталі гаспадары пляцоўкі – ХК ”Віцебск-97”, якія абыгралі ўва ўсіх пяці сустрэчах сваіх апанентаў. Сярэбраным прызёрам стала каманда «Пінгвіны-97» (Масква, Расія). Трэцяе месца заваяваў ХК «Лакаматыў-97» (Яраслаўль, Расія).

Лепшым бамбардзірам турніра прызнаны нападаючы “Віцебска-97” Раман Крыкуненка, лепшым галкіперам – Аляксандр Асіпкоў, таксама гулец каманды ”Віцебск-97”. Прыз лепшага абаронцы дастаўся Міхаілу Пятрову з каманды “Пінгвіны-97”. Павел Голубеў з “Лакаматыва-97” стаў лепшым нападаючым турніра.

Нагадаем, падобны турнір (сярод каманд хлопчыкаў 1997 года нараджэння) прайшоў у Віцебску ўпершыню.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць