У Оршы эвакуявалі пасажыраў цягніка Калініград-Масква з-за пагрозы выбуху

У Оршы з-за пагрозы выбуху былі эвакуяваныя 536 пасажыраў цягніка №30 Калінінград-Масква. Цягнік, які налічваў 16 вагонаў, прыбыў на станцыю ў 1:20, і начальнік цягніка папрасіў па гучнай сувязі ўсіх пасажыраў пакінуць састаў з рэчамі.

Як паведамляе БелаПАН, прыкладна ў 23.00 5 студзеня ў Аршанскі АУСТ ад калегаў з Смаленска паступіла паведамленне, што ў праваахоўныя органы патэлефанаваў невядомы і папярэдзіў пра рыхтуемы тэрарыстычны акт ў цягніку “Калінінград-Масква”.

На чыгуначную станцыю былі выкліканыя супрацоўнікі МНС, сапёры з сабакамі, некалькі брыгад хуткай дапамогі і больш за 200 міліцыянтаў. Па словах прадстаўніка праваахоўных органаў, падчас агляду цягніка нічога падазронага знойдзена не было.

У 3:30 6 студзеня фірмовы цягнік “Янтар” працягнуў свой рух. Затрымка цягніка склала 2 гадзіны 23 хвіліны.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць