“Мядзведзі” вырвалі перамогу ў “Кераміна”

Шмат разнастайных эмоцый падарыла сёння віцебскім аматарам хакея гульня ХК ”Віцебск” з “Керамінам“. З лікам 4:3 віцябляне атрымалі 15-ю перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакею.

З першых секундаў матча госці са сталіцы прапанавалі гуляць у дынамічны хакей. Таму і адпаведны вынік быў пасля 8-мі першых хвілін сустрэчы (2:3) на карысць мінчан. З такім жа лікам і завяршыўся першы перыяд.

Другі адрэзак матча праходзіў больш павольна. Нялёгка было нашай камандзе ў пачатку другога перыяда, калі давялося абараняць свае вароты ўтрох супраць пяцярох. Зраўнялі “мядзведзі” лік на 32-й хвіліне гульні.

Трэці перыяд праходзіў у напружанай барацьбе: ніводная з дружын не хацела губляць ачкі. Набліжалася канцоўка супрацьстаяння, і між волі ўзнікалі думкі: будзе овер-тайм. Але на пачатку 18-й хвліны ў бойцы ля варот Матуша Костура нейкім чынам капітан віцяблян Васіль Паланіцкі здолеў закінуць шайбу ў вароты гасцей.

Меткі:

Чытайце яшчэ