10 / студзеня / 2010

    “Мудрацы…” на коласаўскай сцэне

    10/1/10 •

    Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа распачаў паказ прэм’ер новага года – сёння тут прадставяць спектакль “Мудрацы...” па знакамітай п’есе расійскага драматурга Аляксандра Астроўскага “На ўсякага мудраца дастаткова дурасці”. Гэты спектакль – першая праца на коласаўскай сцэне мастацкага кіраўніка Рыда Таліпава, які летась змяніў на гэтай пасадзе Віталя Баркоўскага.

    Супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджана крымінальная справа

    10/1/10 •

    За вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якой спыняліся хуліганскія дзеяньні, альбо спалучаны з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Згодна гэтаму артыкулу віцебскаму актывісту пагражае 6 гадоў пазбаўлення волі.

    У Віцебску міліцыя ўзяла пад ахову навагоднія ёлкі

    10/1/10 •

    Сталыя пасты міліцыі з’явіліся каля навагодніх ёлак у Віцебску пасля таго, як на галоўную ёлку быў усталяваны бел-чырвона-белы сцяг.

    Каляндар гульняў чэмпіяната па хакею

    10/1/10 •

    Прапаноўваем увазе аматараў каляндар гульняў чацвёртага круга 18-га адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакею з шайбай.