“Мудрацы…” на коласаўскай сцэне

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа распачаў паказ прэм’ер новага года – сёння тут прадставяць спектакль “Мудрацы...” па знакамітай п’есе расійскага драматурга Аляксандра Астроўскага “На ўсякага мудраца дастаткова дурасці”. Гэты спектакль – першая праца на коласаўскай сцэне мастацкага кіраўніка Рыда Таліпава, які летась змяніў на гэтай пасадзе Віталя Баркоўскага.

Цікава, што на галоўную ролю ў спектаклі – Ягора Глумава – Рыд Таліпаў не пабаяўся паставіць маладога акцёра Юрыя Гапеева. У спектаклі таксама заняты і коласаўскія зоркі, напрыклад, Тадэвуш Кокштыс, Раіса Грыбовіч і інш.

Камедыя “На ўсякага мудараца дастаткова дурасці” была напісана ў 1868 годзе. Яе дзеянне адбываецца ў Маскве ў першае дзесяцігоддзе рэформ Аляксандра ІІ. Аднак і сучасным гледачам ёсць чаму павучыцца ў герояў твора. П’есу ставілі шматлікія тэатры Расіі, Беларусі і далёкага замежжа, яна ішла нават у Індыі на хіндзі. Цікава будзе ўбачыць коласаўскую інтэпрэтацыю славутай камедыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ