У Віцебску міліцыя ўзяла пад ахову навагоднія ёлкі

Сталыя пасты міліцыі з’явіліся каля навагодніх ёлак у Віцебску пасля таго, як на галоўную ёлку быў усталяваны бел-чырвона-белы сцяг.

У Віцебску міліцыя ўзяла пад ахову навагоднія ёлкі. Фота Сержука Серабро

Калі раней міліцэйскія нарады патрулявалі тэрыторыю вакол ёлкі ў пэўным радыюсе, то цяпер пост размешчаны ў непасрэднай блізкасці да ідэалагічна небяспечнага дрэва. Відавочна, што гэтыя меры перасцярогі накіраваныя на тое, каб перашкодзіць жадаючым паўтарыць цуд на Каляды — калі на плошчы Перамогі над вершалінай ёлкі на вышыні 35 метраў залунаў бел-чырвона-белы сцяг.

У Віцебску міліцыя ўзяла пад ахову навагоднія ёлкі. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што 31 студзеня мінулага году сцяг быў таксама вывешаны на даху дома на плошчы Свабоды. У Віцебску затрыманыя Сяргей Каваленка, якога падазраюць у вывешванні нацыянальга штандара на галоўнай ёлцы, і яго сябар Алег Сурган, які раней таксама затрымліваўся за акцыі са сцягамі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ