У Глыбокім у гонар Юзафа Булькі збіраюцца назваць вуліцу

Каб ушанаваць памяць вядомага каталіцкага ксяндза Юзафа Булькі, улады Глыбокага, райцэнтра паблізу ад вёскі Мосар, дзе доўгія гады жыў і працаваў святар, збіраюцца назваць ягоным імем адну з новых вуліц.

Акрамя таго, як паведамляе “Еўрапейскае радыё”, глыбачане плануюць назваць у гонар Юзафа Булькі міжнародны фестываль хрысціянскага кіно «Магніфікат», які ўлетку традыцыйна праходзіць у Глыбокім і Глыбоцкім раёне.

Нагадаем, ксёндз-прэлат Юзаф Булька быў пахаваны 11 студзеня каля касцёла Святой Ганны ў Мосары.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць