Сержуку Серабро бясплатна далі пачытаць “Віцьбічы”

Нейкі невядомы дабрадзей, напэўна, вырашыў запісаць рэдактара інтэрнет-газеты “Народныя навіны Віцебска” Сяргея Серабро ў лік прыхільнікаў дзяржаўнай гарадской газеты “Віцьбічы”. У сваёй паштовай скрыні журналіст сёння вечарам нечакана знайшоў нумар гэтай газеты, якую ніколі ў сваім жыцці не выпісваў.

Справа ў тым, што гэта выданне ў нумары ад 12 студзеня надрукавала артыкул пад назвай “Каждое деяние имеет свое название” ў рубрыцы “Каму добро не в радость?”. З гэтай публікацыяй у класічным ідэалагічна-вывераным “віцьбічаўскім” стылі невядомы дабрадзей і вырашыў азнаёміць С.Серабро. А каб журналіст не памыліўся, што ў гэтай газеце варта ўвагі ў першую чаргу, яму нават дапамаглі – абвялі алоўкам загаловак артыкула.

Калі коратка, то аўтар публікацыі разважае аб тым, што «оказывается, не всем по душе добрые и красивые перемены в нашем городе», і са спасылкай на мэра горада Віктара Нікалайкіна паведамляе аб тым, што «в день празднования Рождества Христова во время детского утренника на площади великовозрастный дядя ничего лучшего не придумал, как тайком взобраться на главную елку области и украсить ее макушку бело-красно-белым флагом. … Имя этого «дяди» уже хорошо известно местным правоохранителям, он ведь недавно привлекался за мелкое хулиганство, совершенное на улице, а еще со своими флажками этот господин и его дружки (некоторые с криминальным прошлым) периодически носятся по улицам и крышам витебских домов, испытывая при этом какую-то необъяснимую буйную радость” і г.д.

Адным словам, артыкул не можа пакінуць абыякавым нікога, хто любіць свой родны Віцебск. Аднак нашмат болей Сержука Серабро ўразіла, чаму ў ягоную адсутнасць у кватэры працаваў тэлевізар, які з раніцы, адыходзячы на працу, ніхто не ўключаў?

Меткі:

Чытайце яшчэ