Чашніцкія выратавальнікі перамаглі ў лыжных гонках

У Віцебску 14-15 студзеня праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках сярод гарадскіх і раённых аддзелаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У камандным заліку перамагла каманда Чашніцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Прычым званне мацнейшых лыжнікаў міністэрства чашніцкія выратавальнікі заваёўваюць другі год запар.

Каманда Чашніцкага РАНС стала лепшай па выніках эстафеты 4х5 км. А ў пяцікіламетровай гонцы ў асабістым заліку, як і летась, перамог чашнічанін Уладзіслаў Радчанка, а яго калега Аляксандр Сарафаннікаў заняў другое месца.

Цяпер выратавальнікаў чакае больш сур’ёзны этап спаборніцтваў – чэмпіянат МНС сярод абласных упраўленняў, які адбудзецца 25-28 студзеня зноў жа ў Віцебску, паведамляе БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць