ХК “Віцебск” абыграў фарм-клуб мінскага “Дынама”

Перамогай распачалі чацвёрты круг чэмпіяната Беларусі па хакею віцебскія “мядзведзі”. У Лядовым палацы “Салігорск” віцябчане абыгралі месцячаў з лікам (5:4).

Пасля першага перыяду “Шахцёр” (фарм-клуб мінскага “Дынама”) упэўнена лідзіраваў з лікам (3:1). Але ў другім адрэзку матча сітуацыя кардынальна змянілася. “Віцебск” ужо валодаў ініцыатывай гульні і нанёс 12 кідкоў у створ варот суперніка, а месцячы толькі 5. Вынік пасля другога перыяда быў адпаведны (3:3).

Трэці перыяд па колькасці атак, кідкоў таксама быў за “Віцебскам”, але вынік быў нічыйны (4:4). Усё ў гэтай сустрэчы вырышылі буліты. Обыгрыш галкіпера “Шахцёра” Міка Оксы нападаючым сіне-белых Арцёмам Вострыкавым прынёс віцебскай камандзе першую перамогу над гэтай дружынай.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць