ХК ”Віцебск” пацярпеў паразу ад “Сокала”

Чацвёрты раз у гэтым сезоне ХК “Віцебск” пацярпеў паразу ад кіеўскага “Сокала”. На гэты раз украінскі клуб перамог учора ў гасцях з лікам 4:5.

Больш уразілі ў гэтай сустрэчы першыя два адрэзкі гульні. Першы перыяд віцебскім аматарам запомніцца тым, што іх любімцы рэалізавалі толькі адзін галявы момант і прапусцілі тры шайбы ў свае вароты.

У сярэдзіне другога перыяду віцебская публіка двойчы адчула трыумф, калі Антон Пульвер і Аляксей Герлоўскі паразілі вароты суперніка. Дзве шайбы, закінутыя на працягу 30 секунд, на пэўны час псіхалагічна зламілі гасцей.

Пры рэалізацыі колькаснай большасці віцебская абарона напрыканцы перыяду правалілася і дазволіла кіеўлянам зноў выйсці наперад.

Апошнія 20 хвілін былі менш эмацыйнымі. На 44-й хвіліне госці павялічылі лік, і віцябчанам з цяжкасцю ўдалося замацавацца ў зоне суперніка. Закінутая Арцёмам Вострыкавым шайба за 55 секунд да фінальнай сірэны дала спадзеў на працяг гульні ў овер-тайме, але кіеўляне вытрымалі апошнія націскі гаспадароў.

Меткі:

Чытайце яшчэ