ХК “Віцебск” трапіў у зону плэй-оф

У напружанай барацьбе з мінімальным лікам 1:0 віцебская дружына ў сябе дома ўчора перамагла ХК ”Гомель”. Гэта вікторыя дазволіла “Віцебску” абагнаць на адно ачко жлобінскі “Металург” і трапіць у зону плэй-оф.

Аднак, нягледзячы на такі станоўчы вынік, віцебскім аматарам давялося назіраць нялепшую гульню сваёй каманды. Шматлікія памылкі “мядзведзей” пры перадачы шайбы, няўпэўненасць у гульні дазвалялі гасцям ствараць пагрозы ля варот сіне-белых.

Велізарны ўклад у перамогу каманды ўнёс галкіпер Максім Малюцін, які рабіў усё магчымае і немагчымае, каб шайба не патрапіла ў сетку варот. Адзіную шайбу ў гэтай сустрэчы закінуў Арцём Гнідэнка ў другім перыядзе.

Здолеюць віцябчане замацавацца ў зоне плэй-оф ці не, пакажа час.

Меткі:

Чытайце яшчэ