Хакеісты “Віцебска” запрошаны на “Еўра Хакей Чэлендж”

Нападаючы ХК ”Віцебск” Арцём Гнідэнка і абаронца бела-сініх Юрый Наваранка запрошаны ў зборную Украіны па хакею для ўдзелу ў міжнародным турніры “Еўра Хакей Чэлендж” («Еўрапейскі хакейны выклік»).

Акрамя віцяблян, у склад украінскай зборнай увойдуць хакеісты з іншых беларускіх клубаў (мінскага “Дынама”, “Гомеля”, “Нёмана”, “Юнацтва-Мінск”). Турнір пройдзе з 11 па 13 лютага ў італьянскіх гарадах Асіага і Пержыне. У міжнародным спаборніцтве возьмуць удзел зборныя Украіны, Італіі, Францыі, Аўстрыі, паведамляе афіцыйны сайт украінскага хакейнага клуба “Сокал”.

Усе грошы, атрыманыя арганізатарамі турніра, будуць накіраваны ў дапамогу пацярпелым ад разбуральнага землятрусу на Гаіці.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць