Каманда Віцебшчыны саступіла дружыне прэзідэнта

Учора ў мінскім Палацы спорту дружына Віцебскай вобласці саступіла ў матчы трэццяга рэспубліканскага спаборніцтва па хакею сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартовага клуба камандзе прэзідэнта з лікам 1:7. Адзіную шайбу ў складзе віцебскай каманды закінуў Руслан Салодкін.

Лепшымі гульцамі сустрэчы былі прызнаны галкіпер прэзідэнцкай дружыны Барыс Тартуноў і аўтар шайбы віцебскага калектыва Руслан Салодкін. Яны атрымалі прызы ад міністра спорту і турызма Алега Качана.

Чарговую гульню каманда Прыдзвіння правядзе 13 лютага ў сябе дома з брэстчанамі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ