ХК “Віцебск” у матчы з “Шыннікам” выйшаў пераможцам

З перавагай у адну шайбу 3:2 сёння на сваёй пляцоўцы віцебская дружына атрымала перамогу над гасцямі з Бабруйска.

Гледзячы на апошнія вынікі сустрэч каманд у чэмпіянаце, цяжка было спрагназаваць пераможцу ў гэтым паядынку. У чацвер “Віцебск” на выяздзе прайграў 3:4 “Металургсу”, лідзіруючы падчас гэтай сустрэчы 3:0. ”Шыннік” тым часам абыграў у сябе дома аднаго з лідэраў турнірнай табліцы – салігорскі “Шахцёр” (3:2).

Супрацьстаянне сённяшніх каманд праходзіла з нязначнай перавагай гаспадароў. Нулі на табло каманды распячаталі ў першым перыядзе. Напачатку госці павялі ў ліку, праўда, ім прышлося атрымліваць асалоду ад забітай шайбы нядоўга. Памылка бабруйчан у абароне праз 30 секунд дазволіла бела-сінім ураўнаважыць становішча ў гульні. Выйсці наперад каманда віцябчан магла ў канцы першага перыяду, але шайба пасля ўдара Васіля Паланіцкага ў пустыя вароты прайшла вышэй перакладзіны.

Інтрыга ў матчы ўзнікла бліжэй да канца аснаўнога часу, калі госці скарацілі разрыў адлегласці да адной шайбы. Але ўпартасць “мядзведзей” у канцы гульні не дазволіла бабруйчанам нават замяніць варатара на шостага палявога гульца.

Меткі:

Чытайце яшчэ