“Турнір шасці нацый” пройдзе з удзелам хакеістаў Прыдзвіння

У мінскім Палацы спорту і “Мінск-арэне” з 9 па 14 лютага пройдзе прадстаўнічы турнір па хакею сярод юніорскіх зборных да 18 гадоў – “Турнір шасці нацый”. Для ўдзелу ў спаборніцтве ў зборную Беларусі запрошаны хакеісты з Віцебшчыны: Арцём Ляўша, Руслан Журня, Ягор Агеенка з наваполацкага «Хімік-СКА», а таксама Яўген Ляонаў і Аляксандр Дз’ячэнка – з «Віцебска».

Зборная Беларусі паспрачаецца ў першынстве са зборнымі ЗША, Расіі, Фінляндыі, Швецыі і Чэхіі.

Па словах галоўнага трэнера нашай зборнай Уладзіміра Сафонава, “на лёд выйдзе аснова беларускай зборнай на юніорскі чэмпіянат свету, і “Турнір шасці нацый” – выдатная падрыхтоўка перад чэмпіянатам свету, бо па падборы ўдзельнікаў спаборніцтва вельмі моцнае”.

Нагадаем, што чэмпіянат свету па хакею сярод юніораў (U-18) пройдзе сёлета з 13 па 23 красавіка ў Мінску і Бабруйску.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць