ФК “Віцебск” забаранілі рабіць трансферы

Бестэрміновая забарона на ажыцяўленне трансфераў – такое суровае пакаранне наклаў на футбольны клуб “Віцебск” дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу.

Як паведамляе прэс-служба БФФ, прычынай стала невыкананне рашэння футбольнага арбітражу федэрацыі, які абавязаў “Віцебск” выплаціць грашовую кампенсацыю былым трэнерам і гульцам клуба – Аляксандру Хацкевічу, Міхаілу Смірнову, Андрэю Зыгмантовічу, Арцёму Ганчарыку і Сяргею Кузьмінічу – за неправамернае скасаванне з імі працоўных дамоваў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ