Праз Віцебск і Полацк пройдзе лыжны пераход даўжынёй больш за 1000 км

Праз Беларусь пройдзе вялікі лыжны пераход, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю стварэння Паветрана-дэсантных войскаў. Пераход, які пачнецца 9 лютага ў Ніжнім Ноўгарадзе, пройдзе праз Пскоў, Полацк, Віцебск, Смаленск, Вязьму, і скончыцца 24 лютага ў Маскве. Працягласць маршруту складзе 1 159 км.

Чакаецца, што ўдзел у пераходзе возьмуць 37 чалавек, сярод іх ветэраны-дэсантнікі, вучні і група суправаджэння (медык і выратавальнік). Маршрут руху пракладзены па месцах дыслакацыі частак Паветрана-дэсантных войскаў. У гарадах, дзе будуць спыняцца ўдзельнікі пераходу, для іх будуць арганізаваны сустрэчы, канцэрты, выставы, паведамляе “Псковская Лента Новостей”.

Меткі:

Чытайце яшчэ