На мяжы плэй-оф зноў інтрыга

Учора ўвечары на віцебскім ільду сышліся два апошніх прэтэндэнты на працяг барацьбы ў зоне плэй-оф – ХК ”Віцебск” і жлобінскі “Металург”. Мясцовая дружына ўзяла верх над супернікам з лікам 3:1, што зноў дазволіла віцябчанам падняцца на адзін радок уверх і захаваць шанец на працяг барацьбы сярод васьмі мацнейшых у чэмпіянаце Беларусі па хакею пасля кругавых сустрэч.

Матч абслугоўвалі два галоўныя суддзі, што падкрэслівала сур’ёзнасць сустрэчы як для клубаў, так і для Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Цікавасць да гульні праявілі і віцебскія аматары, якіх прыйшло ў Палац спорту ля тысячы, што бывае не вельмі часта.

На працягу першага перыяда шайба ў варотах гасцей пабывала двойчы: Арцём Вострыкаў на 16-й хвіліне адкрыў лік, а на 20-й хвіліне Ягор Цурыкаў умацаваў становішча “мядзведзей”. Большую частку другога адрэзка матча бела-сінія праводзілі ў абароне, стрымліваючы ціск стальных “ваўкоў”. Толькі адна са шматлікіх атак жлабінчан завяршылася поспехам. Да сярэдзіны апошняга перыяду віцебскія гледачы ў напружанасці назіралі за ходам гульні, пакуль кісцевы кідок Юрыя Наваранкі не паразіў вароты апанентаў.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць