Палачане абмяркоўваюць план забудовы горада ў інтэрнэце

На афіцыйным сайце Полацкага гарвыканкама ўпершыню ў Беларусі праводзіцца абмеркаванне горадабудаўнічага праекта праз інтэрнэт. “Дэталёвы план жылога раёна “Аэрапорт” выстаўлены на абмеркаванне ў спецыяльным раздзеле сайта.

Праз інтэрнэт жыхары Полацка могуць азнаёміцца з архітэктурна-планіровачным рашэннем, якое ўключае прапановы па кампазіцыі жылой забудовы, рэканструкцыі гістарычнай часткі Запалоцце, па стварэнні зон для заняткаў спортам і адпачынку, турыстычнай і інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Кожны наведнік сайта можа выказаць сваё меркаванне і ўнесці прапановы да 10 лютага праз спецыяльную форму.

У бліжэйшай перспектыве на грамадскае абмеркаванне можа быць вынесены праект рэканструкцыі гістарычнай часткі горада. Добра каб прыклад з Полацка —культурнай сталіцы Беларусі — ўзяла і паўночная сталіца — Віцебск.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць