Фотарэпартаж: “Пушкінскі баль” у Віцебску

Сёння ў канцэртным зале “Віцебск” прайшоў “Пушкінскі баль”. І хоць нагода для яго была сумная – 10 лютага споўнілася 173 гады з дня смерці вялікага паэта, аднак у вучняў віцебскай гімназіі №3 атрымалася ўшанаваць памяць генія без залішняга трагізму і прыгожа. Атрымаўся сапраўдны баль!
“Пушкінскі баль” у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Пушкінскія вершы чыталі героі ягоных жа твораў – Яўген Анегін, Таццяна Ларына, картачныя гульцы з “Пікавай дамы”, гісторыю свайго трагічнага кахання распавялі персанажы аповесці “Завіруха” Мар’я Гаўрылаўна і палкоўнік Бурмін. А Анегін дык чытаў вершы нават па-французску. Гучалі рамансы на пушкінскія вершы, прыгожыя паненкі млява абмахваліся веерамі, кавалеры запрашалі іх на мазурку, паланез і вальс. Адна з дзяўчатак вельмі ўвайшла ў вобраз – паводзіла сябе ну проста як вылітая Ганна Керн...

“Пушкінскі баль” у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Напрыканцы дырэктар гімназіі Людміла Сомава зачытала ліст, які даслаў удзельнікам свята пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Пад занавес свята выступіў вядомы віцебскі паэт Давід Сімановіч. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі гімназія №3, Цэнтр нацыянальных культур і гарадская грамадская арганізацыя “Рускі культурны цэнтр “Русь”.

“Пушкінскі баль” у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Усё было цудоўна, вось толькі адразу тром журналістам, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, прыйшла аднолькавая думка: шкада, што нашы таленавітыя беларускія дзеці так шануюць хай сабе і вялікага, але чужога паэта. Чаму б не зладзіць Коласаўскі ці Караткевічаўскі баль?

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ