Замест сквэру Леніна будзе парк Шмырова

Перайменаваньне парку да 65-х угодкаў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ініцыяваў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец.

Пра гэтае рашэньне было абвешчана на апошнім пасяджэньні аблвыканкаму. Прычым старшыня падкрэсьліў, што пра зьмену назваў вуліцы Леніна і плошчы Леніна гаворкі няма — яны застануцца.

Паркам імя Героя Савецкага Саюзу Міная Шмырова — партызанскага камандзіра “бацькі Міная” — наканавана стаць невялікаму сквэрыку (4 га) каля плошчы Леніна ў абласным цэнтры. У сквэры месьціцца мэмарыяльны музэй М.Ф.Шмырова.

Летась гарадзкая газэта “Віцьбічы” абвяшчала конкурс на лепшую назву прылеглага ўчастку сквэру — там меркавалася стварыць аб’ект пад рабочай назвай “Дзіцячы патрыятычны парк”. Газэта пісала, што тут разьмесьцяцца кавярня, цір, пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і настольны тэніс, газоны, кветнікі, пешаходныя дарожкі. Мяркуецца пасадзіць розныя дрэвы і кусты накшталт ядлоўцу і туі. А яшчэ тут зробяць глядзельную пляцоўку зь відам на Дзьвіну, а каля музэю М. Шмырова паставяць ваенную тэхніку і верталёт.

Назву прапанаваў і зацьвердзіў асабіста спадар Косінец — конкурс не праводзіўся. Хаця прапановы былі: да прыкладу, старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў прапанаваў перайменаваць сквэр у гонар пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча — помнік яму стаіць таксама недалёка ад музэю М.Ф.Шмырова.

Паводле Радыё Свабода

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ

7 каментарыяў

  1. solid  
    10/люты/2010 у 14:47

    Падрэзаў БХД))) Рэспект губернатару!

  2. Litvin  
    10/люты/2010 у 15:01 1

    А 5...7 млн. руб. наш Галоуны Лесанарыхтоушчык на зьмен назвы ужо знайшоу?
    Ужо добра, што нiчога высякаць не загадау.

  3. solid  
    10/люты/2010 у 17:07 2

    Ну пазубаскальце)) Але па гэтай назве нічога не зарэгістравана і ніхто не пражывае. Гэта ж ня вуліца, а ўсяго сквер. А па-беларуску гэта "гаёк". Гаёк бацькі Міная!)

  4. Litvin  
    10/люты/2010 у 18:31 3

    solid пісаў:

    Ну пазубаскальце

    )) Ну навошта, я ж непакоюсь - а раптам, наша мясцовая Рада дэпутатау i у Лесасека запатрабавала 5...7 млн. на назоу (вельмi не благi мiж iншым). I гай будзе шумець - раз назва ёсьць, то напэуна, нiчога высякаць i перасаджаваць Касiнец не зьбiраецца...пакуль

  5. solid  
    11/люты/2010 у 11:35 4

    Ну нават калі і запатрабавала, то гэта неверагодны трыюмф нашай бессільнай бутафорскай Рады дэпутатаў.

    Хрундактар, чаму нічаго ня пішаце пра выбары?

  6. Ricochet  
    11/люты/2010 у 18:24 5

    Музей Шмырева, улица Шмырева, памятник Шмыреву, теперь еще и парк Шмырева... Наверное подумали, что Батька Минай недостаточно увековечен, и его могут забыть потомки.
    "При этом ни о каком переименовании площади Ленина и одноименной улицы речь не идет" - подчеркнул губернатор. Кто бы сомневался!

  7. Кастусь Калиновский  
    11/люты/2010 у 21:17 6

    А судьи, КТО?! Карету мне, карету!(Чацкий)

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: