«Беларусь мне бачыцца яшчэ адной расійскай дзяржавай»

Так кажа начальнік аддзела па справах моладзі ў Віцебску, па сумяшчальніцтве старшыня грамадскага аб’яднання «Русский дом» Андрэй Герашчанка.

Андрэй Герашчанка. Фото з сайта beloruslit.hut.ru

Інфармацыйна?аналітычны партал расійскага Інстытута краін СНД змясціў гутарку з кіраўніком беларускага грамадскага аб’яднання «Русский дом» Андрэем Герашчанкам. Той разважае пра штучнасць беларускай мовы, культуры і адмаўляе існаванне беларускай нацыі. Нічога дзіўнага для партала, які прапагандуе ідэі далучэння да Расіі краін па яе перыметры. Калі б не пасада А.Герашчанкі. Той працуе начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

«Мы («Русский дом» — «НН») принципиально представляем себя не в качестве диаспоры за рубежом, а как общественную организацию неотъемлемой части русского народа, оказавшегося разделённым с Великой Россией вследствие геополитических потрясений конца XX века, — кажа ў інтэрв’ю беларускі дзяржаўны чыноўнік. — В этом отношении Белоруссия видится мне скорее ещё одним русским государством, нежели инонациональным образованием. Во взаимоотношениях России и Белоруссии более правильно оперировать теми критериями, которыми мы оценивали отношения ГДР и ФРГ, Северной и Южной Кореи или же современных Германии и Австрии, Черногории и Сербии».

Закранаючы пытанне нацыянальнага самавызначэння ў Беларусі, Герашчанка выказвае погляды ХІХ стагоддзя, дагэтуль жывыя ў расійскай ідэалогіі, — ён дзеліць беларусаў на прарасійскіх і празаходніх. Прычым па рэлігійнай прыкмеце: «Те же, кто смотрит в сторону Европы, имеет польские, униатские или католические корни, или просто следует выгодной конъюнктуре «незалежнасти», везде и всюду подчёркивают свою нерусскость и европейскость в противовес «русской азиатчине». Они считают себя не столько белорусами, сколько литвинами (не путать с литовцами), ностальгируя не просто по временам Великого Княжества Литовского, а по выдуманному ими мифическому облику этого средневекового государства».

А сама беларуская нацыя, паводле Герашчанкі, — вынік змовы літвінаў, у шэрагі якіх запісваецца нават Уладзімір Мулявін:

«С советских времен именно белорусы?литвины практически полностью контролируют ряд значимых сфер в области культуры — театры, СМИ, издательства и т.п., что и приводит к иллюзии проживания в Белоруссии как бы совершенно иного, не русского народа. К сожалению, в рядах литвинов немало и русских (великороссов), приехавших из самой России, выучивших официальный белорусский язык и не понимающих, что таким образом они играют на руку тем недругам Русского мира, что хотят навечно оторвать Белую Русь от России и окончательно лишить белорусов их исконной русскости. Один из самых ярких примеров подобных заблуждений — ушедший из жизни руководитель ВИА «Песняры» Владимир Мулявин, родившийся и выросший в Сибири».

Дарэчы, Герашчанка ўваходзіць у праўладны саюз пісьменнікаў. Беларусізацыя, кажа Герашчанка, гэта «не более, чем попытка расколоть единый русский народ и внушить белорусам мысль о том, что они — нерусские и их дальнейшая успешная судьба связана с Европой, точнее с католической Польшей, а не с Россией».

Кіраўнік «Русского дома» паўтарае тэзы пра непаўнавартасць беларускай мовы. «Официальной белорусской «мовой» владеют от силы 5% населения. С таким же успехом «мову» можно было бы объявить государственной в Смоленске или Пскове. (…)». Пры гэтым Герашчанка перасцерагае пра магчымасць развіцця ў Беларусі ўкраінскага варыянта: «Но пример Украины говорит о том, что в случае активной белорусизации, точнее дерусификации, в отдалённой перспективе вполне возможно увеличить сферу белорусского языка и затем оторвать белорусов от русской цивилизации».

Тое, што такое інтэрв’ю змяшчае сайт установы, галоўная задача якой «вызначэнне і навуковае забеспячэнне расійскіх інтарэсаў на тэрыторыі былога СССР», не дзівіць. Аднак як погляды Андрэя Герашчанкі стасуюцца з працай у дзяржаўным апараце Рэспублікі Беларусь? Ён з’яўляецца начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. І атрымлівае заробак з дзяржаўнага бюджэту. І пры гэтым дазваляе сабе публічна ставіць пад сумнеў існаванне беларускай нацыі.

«Цікава, а як стасуюцца падобныя выказванні з афіцыйнай ідэалогіяй краіны? Яна ж, нібыта, не адмаўляе існаванне беларускай мовы і народа», — кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Ён мяркуе, што такія заявы патрабуюць грунтоўнага аналізу.

«Я не ўсё падтрымліваю з таго, што напісана ў тым інтэрв’ю. Вас гэта супакоіць?» — так адказаў Андрэй Герашчанка на пытанне, як ён сумяшчае старшынёўства ў «РД» з працай на дзяржаву, якую фактычна не прызнае. Паўтараю пытанне. «Так і сумяшчаем»,— гучыць у адказ. І сустрэчнае пытанне: «А вы чаму па?беларуску размаўляеце? Вы сапраўды любіце беларускую мову? Няўжо вам хочацца, каб мы былі другаснымі, адсталымі?»

Дзіўная пазіцыя чыноўніка. Калі ён «не падтрымлівае ўсяго», напісанага ад яго імя, чаму на партале «Материк» няма абвяржэння? Але з наступных яго словаў відаць, што ўсё ж падтрымлівае, але вымушаны «сумяшчаць».

Дарэчы, Герашчанка не адзіны ў «Русским доме», хто «сумяшчае».

Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Дзмітрый Скарынкін з’яўляецца каардынатарам Моладзевай асацыяцыі «Русского дома». Арганізуе вайскова?патрыятычныя гульні.

Біяграфічная даведка

Андрэй Герашчанка нар. у 1967 у вёсцы Рэкта Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Быў галоўным рэдактарам расійскай газеты «Вестник культуры». Сябар праўладнага саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2005). Старшыня Віцебскага грамадскага аб’яднання «Русский дом». Ад 2001 — начальнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Сямён Печанко, Наша ніва


Меткі: ,

Падобнае

    21 каментарый

    1. solid  
      12/люты/2010 у 16:28

      Ну прыехалі!(( Тут ужо не заходнерусізмам пахне, а размовай з надзвычай кампетэнтнымі ворганамі, што ахоўваюць дзяржаўную незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

    2. Ліс  
      12/люты/2010 у 17:36 1

      А можа Косінец жадае жыць у расейскай краіне, калі трымае такіх чыноўнікаў з пятай калоны?
      Наогул жа трэ менш піць таким маладзёнам, а яго кіраўніцтву больш пільным да такіх выкрутасаў ставіцца. Гадуецца пятая калона за беларускія грошы. Абсурд

    3. Майстра  
      12/люты/2010 у 17:37 2

      Каб гэткiя "перлы" выдау якi дзяржслужбоуца у нармалёвай краiне, то ужо б калi не нары палiравау, то з утульнай дзяржфатэлi выляцеу бы як корак з бутэлькi.

    4. solid  
      12/люты/2010 у 18:07 3

      http://vitrusdom.narod.ru/

    5. kvlvsk  
      12/люты/2010 у 18:12 4

      Очередной карьерист совковой закалки.
      Этот при любом политическом раскладе выживет.
      Странное поведение для человека с белорусскими корнями.И при всем этом еще на госслужбе,да по делам молодежи!!!!!!!!!
      Такое можно только в СОВБЕЛИИ увидеиь!

    6. Litvin  
      12/люты/2010 у 18:53 5

      "...А сама беларуская нацыя, паводле Герашчанкі, — вынік змовы літвінаў, у шэрагі якіх запісваецца нават Уладзімір Мулявін.."
      Цi тое плакаць, цi сьмяяцца..., але й не сьмешна ((
      "..в отдалённой перспективе вполне возможно увеличить сферу белорусского языка и затем оторвать белорусов от русской цивилизации».

      Вось чаго гэты й такiя ж, як i ён баяцца i чаму так перашкаджае iм нашая нацыянальная й дзяржауная мова.
      «А вы чаму па?беларуску размаўляеце? Вы сапраўды любіце беларускую мову? Няўжо вам хочацца, каб мы былі другаснымі, адсталымі?»
      А вось за гэтую абразу дзяржаунай мовы пракуратура наогул павiнна распачаць справу. (пра тое, што гэты не мае права быть дзяржчыноунiкам i жраць ад пуза за грошы беларускiх падаткаплацельшчыкау i размовы няма).Так сама, як i астатнiя "рускадомауцы"
      Наогул, калi не будзе на гэта рэакцыi следчых органау пракуратуры й кiраунiцтва вертыкалi- можна будзе зрабiць толькi такую выснову: Наша краiна пад акупацыяй i кормiць сваiх акупатнау, якiя не толькi зьневажаюць тытультую нацыю гэтай краiны, яе мову (лiчаць яе мовай адсталага быдла), культуру, гiсторыю, рэлiгiю - але й адмауляюць ёй у праве на iснаваньне.

    7. Думка  
      12/люты/2010 у 20:35 6

      Так пускай едет в Россию. Кто их тут держит.

    8. Петрык  
      12/люты/2010 у 21:32 7

      Бздануў дзядуля, што інтэрв'ю на паверхню вылезла, пакруціўся, як вужака на патэльні і выдаў: "Так і сумяшчаем".

    9. Алена  
      12/люты/2010 у 22:22 8

      Андрэй Герашчанка, аказваецца, пісьменнік фантаст. Пачытаць можна тут: http://books.rusf.ru/unzip/add-2003/xussr_gk/gerasa20.htm?1/3 І пачатак там захапляльны. "Сергей Серебров, прохаживаясь по проспекту Черняховского возле магазина
      радиотоваров "Витязь" в ожидании обещанного дикторами солнечного затмения,
      предвкушал свою вечернюю встречу со Светой." І назва шматабяцальная, "Трамвай на тот свет"///
      А вось тут апавяданне "Служу Советскому Союзу" http://books.rusf.ru/unzip/add-2003/xussr_gk/gerasa18.htm?1/5
      Шчыра сказаць, ні першае, ні другое да канца не адолела - брыдка ад асобы аўтара, якому нехта яшчэ й даверыў працу з моладдзю((((((((

    10. egle  
      12/люты/2010 у 22:32 9

      Можна пачытаць і на ягоным сайце, там шмат чаго -- і вершы, і апавяданні. А галоўнае -- усе тэлефоны))) У каго душа гарыць пасля выказванняў Андрэя Герашчанкі, можа падзяліцца сваімі уражаннямі і думкамі з ім непасрэдна:

      Геращенко Андрей Евгеньевич - начальник отдела по делам молодёжи администрации Октябрьского района г.Витебска Республики Беларусь.

      Рабочий адрес: 210601, Республика Беларусь, г.Витебск, ул.Смоленская 9, каб.216, начальнику отдела по делам молодёжи Геращенко А.Е.

      Рабочий телефон: 24-04-73 (Витебск), факс: 24-16-77 (Витебск), мобильный: +37529-713-17-22, д.т. 25-41-01

      Усе кантакты выкладзены на сайце - значыць, чалавек не супраць зносінаў "з народам", а толькі ЗА))) Праз сайт, дарэчы, яму можна і напісаць)))

    11. Ліс  
      12/люты/2010 у 23:23 10

      З мудаком не трэ пісацца. Мудаку такому месца ў "вялікай" расіі. Смешна з яго кіраўніцтва, якое трымае змяюку на шыі. Мазгоў у такога раённага кіраўніцтва няма. Хаця за андрушай канешне валасатая лапа з расейскага гэбэ цянецца.

    12. Алекс  
      13/люты/2010 у 12:58 11

      Подними раба с колен и получишь ХАМА.Не дай бог свинье рог, а хамуле панства.Да такие за кусок колбасы продадут и свою "великую" Россию, и мать родную повесят.Туземный абориген из комедии Я. Купалы "Тутэйшыя". Придут русские- он русский, захватят власть поляки - он поляк, оккупируют немцы - он немец.

    13. arnat  
      13/люты/2010 у 17:47 12

      Вот это парень,вот это молодец,и Беларуси у него нет,и языка такого не существует,и родителей своих не помнит,и предков своих не знает,ну просто идеальный гражданин!Не даром такой великий мыслитель поставлен руководить делами молодёжи,и сколько ещё таких "иванов,родства не помнящих" он наплодит? Вполне целенаправленная политика,какие белорусы,где беларусы,одни русские кругом.

    14. Гара Джанін  
      13/люты/2010 у 18:19 13

      Ой, да няхай ён сядзіць у сваім "Рускім дурдоме"!.. Хто ўспрымае сур'ёзна гэтае зборышча стукачоў ды п'яніцаў? Ведаючы сітуацыю у Кастрычніцкай адміністрацыі, магу сказаць, што яго там нават калегі-чыноўнікі лічаць прытыраным

    15. Ліс  
      13/люты/2010 у 18:26 14

      Хай сядзіць у "Рускім дурдоме", але не харчуецца беларускім хлебам. Хай яму кавалак хлеба маскалі аплочваюць, а не кампанія Косінца. Тады да яго дурасцей іншы падыход. А так за яго ў адказе Косінец і К.
      І адкажуць..

    16. Гара Джанін  
      13/люты/2010 у 18:29 15

      Дык яму й аплочваюць. Хіба за так можна пісаць такі маразм і цемрашальства?

    17. Пуь  
      15/люты/2010 у 12:08 16

      І мы работаем на такіх предателей.

    18. Ліс  
      15/люты/2010 у 13:51 17

      Такія мудакі ў прывілігіраваным становішчы. Пьюць, паганяць Радзіму і з іх як з гуся вада. Для іх трэба "чэмадан, вакзал, Расія"

    19. Думка  
      15/люты/2010 у 15:30 18

      @ Ліс:

      Вот именно пусть это делают москали и не в Беларуси.

    20. Ліс  
      15/люты/2010 у 20:03 19

      Ёсць такі рабскі стан, калі сабакі лічаць найвышэйшай заслугай лізнуць свайго гаспадара. Вось і ліжа гэты маладзён лапу яму даючаю. І вароціць нос ад рукі з кавалкам хлеба.

    21. Гара Джанін  
      19/люты/2010 у 6:56 20

      Алена пісаў:

      Андрэй Герашчанка, аказваецца, пісьменнік фантаст. Пачытаць можна тут: http://books.rusf.ru/unzip/add-2003/xussr_gk/gerasa20.htm?1/3 І пачатак там захапляльны. “Сергей Серебров, прохаживаясь по проспекту Черняховского возле магазина
      радиотоваров “Витязь” в ожидании обещанного дикторами солнечного затмения,
      предвкушал свою вечернюю встречу со Светой.” І назва шматабяцальная, “Трамвай на тот свет”///
      А вось тут апавяданне “Служу Советскому Союзу” http://books.rusf.ru/unzip/add-2003/xussr_gk/gerasa18.htm?1/5
      Шчыра сказаць, ні першае, ні другое да канца не адолела - брыдка ад асобы аўтара, якому нехта яшчэ й даверыў працу з моладдзю((((((((

      Жахлівая графаманія. Такое пішуць дзеля праформы, каб лічыцца "творчым чалавекам" і "неардынарнай асобай".

    Каментаваць