Леанід Гаравы патрабуе роўных умоў на выбарах

Актывіст “Руху “За свабоду” Леанід Гаравы 15 лютага звярнуўся ў Гарадоцкую пракуратуру з заявай пра парушэнне заканадаўства. Прычынай звароту стала тое, што ў Гарадоцкім раёне колькасць выбаршчыкаў у выбарычых акругах вагаецца ад 420 да 842 чалавек (розніца на 100%), чым, па меркаванню заяўніка, прушаюцца нормы арт. 15 ч. 6 Выбарчага кодэкса.

15-ты артыкул Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у 6-й частцы указвае, што “выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасці выбаршчыкаў: адхіленне колькасці выбаршчыкаў у выбарчай акрузе ... па выбарах дэпутатаў адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу ў дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10 працэнтаў”. У Гарадоцкім раёне каля 20276 выбаршчыкаў. Гарадоцкім райсаветам для выбараў Гарадоцкага Савета дэпутатаў 26-га склікання была вызначана колькасць выбарчых акругаў – 31, пры гэтым сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу павінна складаць – 654 чалавек. Адпаведна патрабаванням Выбарчага кодэкса колькасць выбаршчыкаў у акругах можа вагацца ад 588 да 721 чалавек.

Гарадоцкая раённая камісія па прапанове Гарадоцкага райвыканкама ўтварыла 31 акругу, з якіх 18 маюць колькасць выбаршчыкаў меншую або большую за вызначаную Выбарчым кодэксам. Пры гэтым колькасць выбаршчыкаў дзвюх выбарчых акругах — Вайханскай (420) і Прудніцкай (421) з Вайханскага сельсавета — менш, чым колькасць выбаршчыкаў у Кабішчанскай (842) і роўна колькасці выбаршчыкаў Студэнцкай (841) акругах. Фактычна, атрымліваецца, галасы выбаршчыкаў Вайханскага сельсавета у два разы больш значныя, чым галасы выбаршчыкаў з Кабішчанскай і Студэнцкай акруг.

Леанід Гаравы лічыць, што выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Гарадоцкага райсавета былі ўтвораны з парушэннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта, на думку актывіста “Руха “За свабоду”, парушае раўныя выбарчыя правы грамадзян, можа прывесці да прызнання несапраўднымі выбараў у Гарадоцкі райсавет і марнатраўства народных грошаў.
Спадар Гаравы просіць пракурора правесці праверку выкладзеных фактаў і пры неабходнасці прыняць меры для аднаўлення нормаў дзеючага беларускага заканадаўства.


Меткі: , ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. **** **** *****  
      16/люты/2010 у 17:01

      Его ещё не послали!?
      Это ЧМО никто!

    2. Гара Джанін  
      16/люты/2010 у 17:25 1

      **** **** ***** пісаў:

      Его ещё не послали!?
      Это ЧМО никто!
      Працяг дыскусіі на форуме: link

      Ета... затое твая культура так і прэ.

    3. Алекс  
      16/люты/2010 у 20:53 2

      Всё просто. Временная, неуверенная в себе власть каждый раз нарезает новые округа, с новыми избирателями.Цель - замести следы, чтобы потом было трудно разобраться, где они нагадили. Одного кота в мешке из Витебска везут в Городок, где его никто не знает и наоборот.Почерк воров в законе.

    4. Ліс  
      16/люты/2010 у 22:03 3

      Як у Гарадку з парушэннямі нарэзаны акругі ў райсавет, так зроблена і па ўсёй вобласці.http://www.spring96.org/be/news/31379/
      Такія у нас выканаўцы загадаў выканаўчай улады. У нармальнай краіне ім бы даўно паказалі на дзверы.
      А першы "ЧМО" кіруе ў нас 16-ы год. Гэта агульнавядомы факт

    Каментаваць