У Віцебску адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча

У Віцебскай абласной філармоніі ў суботу, 20 лютага, адбудзецца канцэрт вядомага беларускага барда, акцёра, паэта і шоўмэна Віктара Шалкевіча.

Віктара Шалкевіча называюць “беларускім Высоцкім”. Жыццё і творчасць музыканта з Гродна поўна цікавостак. Напрыклад, у Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сенатарам Сватаплукам Карасэкам. За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры ўзнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павел ІІ, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг і інш.

Шалкевіч – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Выступае з канцэртамі ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены з беларускай на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую, чэшскую мовы.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць