З Брэста ХК “Віцебск” павёз два ачкі

Учора на выяздзе віцебская каманда правяла чарговы паядынак адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакею. У серыі пасляматчавых булітаў віцябчане перамаглі ХК “Брэст” з лікам 3:2. Насуперак усім нялепшым чаканням выдатна ў гэтай сустрэчы абараняў вароты “мядзведзей” галкіпер Міхаіл Шыбанаў, які неаднаразова выратоўваў сваю дружыну ў безнадзейных выпадках.

Адна з шайб у вароты нашых землякоў зрыкашэціла ад лакця брэсцкага нападаючыга. Лік 2:1 на карысць гаспадароў трымаўся да апошняй хвіліны матча. За 40 секунд да фінальнай сірэны Арцём Гнідэнка адпраўляе шайбу пад перакладзіну варот Сяргея Рагоўскага.

Не абыйшлося ў гульні і без казуса. Пасля штуршка рукамі Ягора Цурыкава адзін з гульцоў “Брэста” зламаў масай свайго цела брамку, і яго вынеслі з пляцоўкі для таго, каб аказаць медыцынскую дапамогу.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць