Андрэй Герашчанка: Пасля публікацыі кіраўніцтва параіла мне звольніцца

Партал расійскага Інстытута краін СНД «Материк»: «Беларускія ўлады і агалцелая прэса змовіліся супраць старшыні «Русского дома».

Андрэй Герашчанка. Фото з сайта beloruslit.hut.ru

Гісторыя віцебскага чыноўніка і старшыні суполкі «Русскій дом» Андрэя Герашчанкі атрымала працяг. З’явілася інфармацыя, што аўтар інтэрв’ю парталу «Материк» можа быць звольнены з пасады кіраўніка аддзела па справах моладзі ў выканкаме. У Віцебскім гарвыканкаме НН сказалі, што «такі чалавек у нас працуе і пра што ягонае звальненне нічога не ведаем». Сам Герашчанка нам расказаў, што яго «выклікала да сябе кіраўніцтва і параіла напісаць заяву аб звальненні. Але я гэтага рабіць не стаў, бо не лічу, што я парушыў беларускае заканадаўства ні ў якім выпадку».

Андрэй Герашчанка кажа, што калі ён нешта парушыў, то на яго трэба падаваць у суд. «Калі ж гэтага няма, то няма і пра што размаўляць. Погляды могуць быць рознымі. Пра заходнерускую канцэпцыю не адзін я разважаў. Нават прэзідэнт наш казаў, што мы рускія «со знаком качества».

Дарэчы, гутарку з нашым карэспандэнтам Герашчанка вёў на добрай беларускай мове. Ён заявіў, што ніколі не лічыў беларускую дзяржаву і мову неіснуючымі: «Таму я і размаўляю з вамі на гэтай мове. Я толькі казаў, што нашыя тры народы маюць адзіны рускі корань і таму яны вельмі блізкія адзін да аднаго. Але я нідзе і ніколі не сцвярджаў, што мы павінны ўвайсці ў склад Расіі». Ён паскардзіўся на «напружанне, якое зараз узнікае, калі мяне спрабуюць тут з усіх старон, ну, каб я ледзьве не з’ехаў са сваёй краіны».

Па словах Герашчанкі, гутарка з кіраўніцтвам пра звальненне адбылася ў панядзелак 15 лютага.

Што будзе далей, чыноўнік не ведае.

Артыкул «Беларусь мне бачыцца яшчэ адной расійскай дзяржавай», надрукаваны на сайце Нашай Нівы (а потым перадрукаваны Народнымі навінамі Віцебска - рэдакцыя), апавядаў пра інтэрв’ю начальніка аддзела па справах моладзі ў Віцебску, а таксама старшыні грамадскага аб’яднання «Русский дом» Андрэя Герашчанкі парталу расійскага Інстытута краін СНД. У той гутарцы чыноўнік заявіў сярод іншага, што Беларусь яму бачыцца як яшчэ адна расійская дзяржава, а беларуская мова штучна створана.

Сам «Материк» развіў цэлую тэорыю змовы вакол публікацыі. У артыкуле «Охота на ведьм» в Витебске или литвинское мракобесие» за артыкулам паставілі магутных лабістаў (маецца на ўвазе кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў) і высокіх чыноўнікаў — вядома ж, таямнічага Уладзіміра Макея.

«Чтобы найти ответ необходимо присмотреться к такой существующей структуре как Общественно-консультативный совет (ОКС) при Администрации президента РБ, который возглавляет глава этого ведомства Владимир Макей, считающийся в литвинских кругах идейно близким человеком. В этом свете вполне резонной представляется мысль о том, что упомянутая статья в «Нашай Нiве» носила заказной характер и была элементом спланированной русофобской акции. Дело в том, что в ОКС помимо целого ряда прозападных деятелей входит и такой откровенный литвинский мракобес и ненавистник всего русского как председатель т.н. «Таварыства беларускай мовы» Олег Трусов (его русское имя и русифицированная фамилия (по-белорусски «трус» — кролик) не должны вводить в заблуждение).

Аўтары гэтага «аналізу» выводзяць ланцужок да лагічнага завяршэння: «Вопиющий случай с Андреем Геращенко во всей неприглядностью выявил полное перерождение нынешней белорусской верхушки в сторону русофобии и идейного коллаборационизма. И поэтому слова белорусского президента о его идейной близости с Виктором Ющенко уже не кажутся какой-то оговоркой».

Адсочваць лёс Герашчанкі паабяцаў і беларускі прарасейскі сайт «Империя».

Сямён Печанко, Наша Ніва


Меткі: ,

Падобнае

    14 каментарыяў

    1. solid  
      19/люты/2010 у 21:48

      З Мацерыка залатыя цытаты:

      "Подвернулся случай, и глубоко скрываемая махровая русофобия белорусских власть имущих явила свету свой уродливый облик."

      "Вопиющий случай с Андреем Геращенко во всей неприглядностью выявил полное перерождение нынешней белорусской верхушки в сторону русофобии и идейного коллаборационизма."

      Іх ж можна сто разоў перачытваць і кожны раз адкрываць нешта новае))

    2. белорус  
      19/люты/2010 у 23:35 1

      Вот видишь Геращенко, нет никакого триединого народа. Коварный белорусский национализм с литвинизмом подсознательно живут почти в каждом белорусе и власть придержащем, ещё со времен Великой Литвы и, как оказалось, не вытравлены ни московским штыком ни московским школой т.е. МЫ-НАЦИЯ!))))) А теперь приготовься, ляг на пол и заткни уши: BELARUS UBER ALLES!)))))

    3. Майстра  
      20/люты/2010 у 13:31 2

      Ну, хоць якая карысьць, мо цяпер падмаскалкi хоць крыху пачнуць "базар фiльтраваць".

    4. Ліс  
      20/люты/2010 у 14:22 3

      Шчэ не поўнасцю страчана сумленне ў гэтых вярхоў. А такім маладзёнам трэ дакладна сказаць : "чамадан, вакзал,Расія".
      Каб другім асобам не павадна было..

    5. Гара Джанін  
      20/люты/2010 у 16:23 4

      Гы-гы... Класна падсмалілі гэтую пачвару - аж па-беларуску стаў размаўляць... Патрэбен толькі добры выспятак... э-э, прашу прабачэння - імпульс!

    6. Алекс  
      20/люты/2010 у 17:08 5

      Одну тварь прибрали, другую посадят на её место. А этот снова вынырнет в более высоких кабинетах. Он хоть своих взглядов не скрывал.

    7. kvlvsk  
      20/люты/2010 у 18:48 6

      Какая отвратительная рожа! Перефразируя немного В.Черномырдина"...исполком-это не то место где можно языком!"

    8. Гара Джанін  
      21/люты/2010 у 20:14 7

      Гаворка пра палітычную змычку нашай улады з апазіцыяй - гэта сапраўдная параноя, якая часта ўзнікае ў празмерна "рускіх".

    9. Ліс  
      21/люты/2010 у 22:22 8

      Фантазіі ў маладзёна і далей будуць гуляць. Ня ведае норм якія парушыў? Ды не прызнае арт. 1 арт 52 Канстытуцыі і пры гэтым шчэ працуе ў дзяржаўнай установе. І не проста грамадзянін, але супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі і кіруе шчэ пятай калонай "Рускім домам"

    10. Міхал Чарвінскі  
      21/люты/2010 у 22:59 9

      А ўсё-ткі ў прэмадэрацыі каментаў да інтэрнэтавых паведамленняў ёсці нешта ненатуральнае, як, напрыклад, у відовішчы маленькага хлопчыка ў вайсковым мундуры, перед якім выцягваюцца пажылыя генералы. І, пэўна, абедзве з’явы ёсць сімптомамі нездаровага стану, у якім ужо каторы год жыве нашая краіна.
      Можна дапусціць, што ідэя падвяргаць цэнзуры “голас народу”, у які апошнім часам ператварыўся інтэрнэт у Беларусі, была запазычаная цяперашняю ўладаю менавіта ў цяперашняй рэдакцыі “Нашай Нівы”.
      Бо гэтая ўлада паказала поўную няздольнасць да крэатыву ў любой галіне дзейнасці – пра гэта найперш, штодня і на кожным кроку нагадваюць нават яе сімвалы. Амаль усе без выключэння пераўтварэнні, якімі раз за разам улада не дае нармальна жыць і працаваць людзям, запазычаныя ці ва ўсходніх суседзяў, ці то нават ў тутэйшых дзеячаў, што праз скрайнюю заблытанасць пры адначаснай неразвітасці палітычнага жыцця лічацца “дэмакратамі”.
      Менавіта гэткіх дзеячаў тычыўся і мой каментар да інфармацыі пра віцебскага чыноўніка-беларусафоба. І калі я так і не дачакаўся з’яўлення гэтага каментара на сайце nn.by, я зразумеў, што маю права, патрэбу і нагоду для больш шырокага выкладання сваёй думкі на гэтае суполцы . Тым болей, што яна як раз і была створаная дзеля абароны ад рук, што так і цягнуцца да горла неангажаванай грамадскай думкі.
      Рэч у тым, што шырока цытаваныя тэорыі віцебскага чыноўніка пра падступных літвінаў, што збіваюць з тропу памяркоўных і за ўсё ўдзячных беларусаў, прыдуманыя ня ім. Ён толькі паўтарае тое, што было агучанае ў пачатку 90-ых. Тады, у дапрэзідэнцкае Беларусі, беларуская мова толькі-толькі зрабілася дзяржаўнай, і былыя савецкія чыноўнікі, хоць і скрыгаталі зубамі ды знаходзілі ўсе магчымыя спосабы сабатажу, былі вымушаныя праводзіць беларусізацыю. Прынамсі, аніводная наделеная пасадай асоба, наводзін дзяржаўны “ворган”, газетны альбо тэлевізійны, ня мог нат пікнуць супраць беларускай мовы.
      І вось у гэтым неспакойны момант у ворагаў беларушчыны з’явілася трыбуна. Ёю стала віцебская газета “Вітебскій курьер”, дзе з нумара ў нумар пачала друкаваць свае разважанні нехта Тарасевіч, пра якую ні да таго, ні пасля ўжо нічога не было чутна. Менавіта гэтыя саматужныя тэарэтызаванні ў пераказе віцебскага чыноўніка і абурылі цяпер беларускае грамадства.
      А тады было такое адчуванне, нібы ў плечы ўсадзілі нож. Неяк не верылася, што нібыта інтэлігентны чалавек, што выдаваў гэтую газету, мог ня мець ні наймалейшага спачування да гнанай, знявечанай ды паўмёртвае мовы, у якой толькі-толькі з’явіўся шанец выжыць. Было цяжка ўявіць, што адукаваная ды не пазбаўленая мастацкіх схільнасцяў асоба можа з характэрным для заўзятага садыста імпэтам імкнуцца задушыць такую духоўную каштоўнасць, як мова.
      Самі гэтыя прарасейскія тэорыі, агучаныя праз “Вітебскій курьер” не былі ўжо такімі небяспечнымі. Яны ўражвалі сваім убоствам і былі відавочна пазбаўленыя любога грунту ў рэальным жыцці.
      Але гэтыя публікацыі далі пачатак працэсу кансалідацыі антыбеларускіх сілаў, які праз ланцужок усім вядомых падзеяў прынес у краіну тое, што мы цяпер маем і ў чым жывем.
      У сваім каментары я назваў імя чалавека, які да нядаўняга часу выдаваў газету “Вітебскій курьер” і нясе асабістую адказнасць за публікацыю опусаў Тарасевіч. Гэта Уладзімір Базан, які і пасля гэтага дэмаршу не саромеўся выяўляць сваю непрыязнасць да беларускай мовы.
      Напрыклад, каб дабіцца права пісаць па-беларуску, супрацоўнікі газеты былі вымушаныя збіраць подпісы сярод чытачоў, а некаторым супрацоўнікам ён, не хаваючыся, выказваў патрабаванне пісаць па-расейску. Прычым, гэта не магло быць абгрунтаванае нават сумнёўным аргументам пра непапулярнасць беларускай мовы і грашовыя страты з-за гэтага, бо ягоную выдавецкую дзейнасць амаль увесь час забяспечвалі замежныя гранты. Варта згадаць і тое, што чалавек з такой выразнай пазіцыяй некаторы час кіраваў мясцовай філіяй БАЖу, што не выклікала аніякіх пярэчанняў з боку менскага кіраўніцтва гэтае асацыяцыі.
      Але пра гранты і грантасмокаў трэба казаць асобна. Бо ў маім недапушчаным да аудыторыі каментары быў згаданы яшчэ адзін выдавец, які ў тыя пераломныя 90-ыя таксама адчайна змагаўся з беларушчынаю. Ягонае імя не было названае, але было таксама згадана, што гэта менавіта яму належыць ідэя правядзення ў краіне рэферэндума па моўным пытанні, якой пазней паспяхова пакарысталіся цяперашнія ўладары.
      Хацелася б асобна зазначыць, што вынікам гэтага рэферэндуму мусіць лічыцца не толькі жабрацкае становішча беларускай мовы. Гэты рэферэндум ударыў у самую душу нацыі, дазволіў надоўга падзяліць і дэмаралізаваць грамадства, што мінімізавала ягоную здольнасць да супраціву далейшым захадам, скіраваным ужо супраць дэмакратыі ды эканамічнае самастойнасці дзяржавы. Тое, што мы маем сёння, пачалося як раз тады.
      Але ні Сямён Букчын, які прыдумаў рэферэндум, ні Ўладзімір Базан, які з такім імпэтам прапагандаваў антыбеларускія тэорыі, наколькі мне вядома, не захацелі цешыцца плёнам сваіх намаганняў, і з’ехалі за мяжу. Я не памятаю, каб яны пакаяліся і паспрабавалі выправіць зробленае. Таму мне б не хацелася, каб пры якім новым павароце ў непрадказальнай беларускай палітыцы яны з’явіліся тут як свае, і з нованабытай вагою “палітэмігрантаў” ды працягвалі тое, чым займаліся ў 90-ыя.
      Менавіта крыўда праз асацыяцыю і была, я думаю, сапраўднай прычынаю недапушчэння майго каментара на старонкі nn.by. Бо я назваў асноўнае, што аб’ядноўвае двух згаданых персон – яны грантасмокі.
      Пачнем з таго, што гэта на Захадзе гранты даюць незалежнасць, у іхным выпадку ад дзяржавы і бізнэсу. Таму гранты ў іх -- найлепшы спосаб захаваць сваю незалежнасць, самы зручны спосаб падтрымаць карысную для ўсяго грамадства інтэлектуальную, мастацкую ды грамадскую дзейнасць.
      У нас жа гранты даўно ператварыліся ў спосаб існавання пэўнага кола людзей, у сродак заняволення актыўнай часткі грамадства пры поўным ігнараванні сапраўдных грамадскіх інтарэсаў, сталі галоўным сродкам нейтралізацыі народнага пратэсту і захавання нязменнай улады ў Беларусі.
      Падзялюся здагадкай: “памаранчавая рэвалюцыя” мусіла адбыцца найперш у Беларусі, яшчэ ў 2001 годзе. Згадайце хаця б вонкавыя прыкметы, напрыклад, колеры мабілізацыйнай кампаніі.
      Але ажыццяўленню наспелых ужо тады пераменаў перашкодзіла тое, што грантасмокі, як і іхныя партнеры на кіроўных пасадах фондаў, на той момант ужо цалкам усвядомілі свае сапраўдныя эканамічныя інтарэсы, якія ў выпадку рашучых пераменаў мусілі сур’ёзна пацярпець. Нават адмыслова дасланыя цалкам збітымі з панаталыку замежнікамі украінцы, якія лічыліся дарадцамі, а на самой справе павінны былі кантраляваць выкарыстанне адпушчаных сродкаў, не змаглі змусіць беларускую апазіцыю да перамогі ў прэзідэнцкіх выбарах.
      Цяпер грантасмокі авалодалі і “Нашай Нівай”, ператварылі яе ў карыта, і гатовыя на любыя крокі, якія спатрэбяцца дзеля захавання яе ў гэтае якасці. І невыпадкова газета са слаўным імя што далей, то болей мізарнее інтэлектуальна, ідзе ўсё далей па шляху кампрамісаў з уладаю, усё болей імкнецца ўціснуцца ў абойму паміж “Звяздой” і “КП в Беларусі”.
      І тое, што зместам НН пакуль адрозніваецца ад гэтых выданняў, не мае дужа вялікага значэння, бо інфармацыя пра разгоны і арышты ўжо заняла сваё месца ў нескладанай гульні рэжыма з Захадам.
      Рызыкну выказаць здагадку, што нават апошняе сваё папярэджанне газета атрымала не за праўдзівасць ці беларускасць, а, як ужо паўнавартасная складовая частка абоймы, за нелаяльнасць да мясцовага ўладара ў спрэчках з ўладаром ўсходнім.
      Што ж, можна павіншаваць рэдакцыю з дасягненнем даўно жаданай мэты. З другога боку, можна не сумнявацца, што гэтая навука дасць плён.
      Яшчэ ў 2001 годзе я зрабіў выснову: у Беларусі не адбудзецца рашучых пераменаў, пакуль у грамадскім жыцці пануюць грантасмокі. І з таго часу гэтая выснова штораз пацвярджаецца.

    11. Litvin  
      22/люты/2010 у 12:22 10

      "...Дарэчы, гутарку з нашым карэспандэнтам Герашчанка вёў на добрай беларускай мове. Ён заявіў, што ніколі не лічыў беларускую дзяржаву і мову неіснуючымі..."
      А ты й не казаў, што гэта мова неiснуючая, ты ж падла, казаў , што гэта мова адсталых ды быдла - запамятаваў ужо? А зараз навалiў пад ногi i не ведаешь як выкруцiцца, вужака падкалодны. I пры чым тут звальненьне, где нашая "слаўная" пракуратура - за сьцяг (якi дарэчы й не забаронены ўвогуле), яны зьбiралiся распачаць крымiнальную справу, а тут нашыя сьледчыя не ўбачылi парушэньня закону дзяржчыноўнiкам, якага цiхенька безь анiякага шуму зьбiраюцца толькi звольнiць, па асабiстаму жаданьню? А ён яшчэ й не задаволены, расейскiя гаспадары так наогул паказваюць iклыкi. А можа кiраўнiцтва нашых спэцслужбаў таксама зьяўляюцца сябрамi гэтага "Русского Дома", што было б i не дзiўна - сетка гэтае арганiзацыi даволi шырока раськiнута не толькi ў Вiцебску, але ва ўсёй краiне - арганiзацыя, што не прызнае нават права на iснаваньне нашай дзяржаве, нацыi, культуры, гiсторыi - пры гэтым, яны адрымлiваюць заробак з кiшэняў гэтых самых ненавiсных iм беларусаў (што й ёсць нашчадкi тых самых, яшчэ больш ненавiсных iмi лiтвiнаў). Але праваахоўным органам да гэтага справы няма, яны лепш крымiнальныя справы ў адносiнах да "разьвешыльнiкаў" незабароненых сьцягоў пачынаюць i судовы перасьлед iншых "апазiцыянэраў" - галоўных ворагаў .... каго?Чаго? Гэтай дзяржавы? Або непасрэдна iх (калi яны сябры "РД")?

    12. сяржук  
      22/люты/2010 у 17:50 11

      Тое, што вышэйназванае, калiсьцi слаўнае выданьне, ператвараецца пакрыху ў падлукашэнкаўскую, падуладную прастутытку гэта дакладна. I пачалося гэта не сёньня. Уважлiва глядзяць, як не дапусьцiць не дай Бог крамолы ў каментах як да рэжыму гэтак i да грантацмокаў, абсалугоўваючых яго. Увогуле ўжо шмат пытаньняў назьбiралася да некаторых саплюкоў, выгадаваных ужо пры лукашэнкаўскай эпохе, далёкiх ад адраджэньня, ды падатных на калабарацыю, супрацоўнiцтва ды прастытуцыю з гэтай асатанелай уладай. Яны палiчылi, што прыватызавалi яго, толькi хто iм даў такое права абсалютна невядома.

    13. Алекс  
      23/люты/2010 у 21:39 12

      Михал, самый "грантосмок" - две тысячи псевдообщественных организаций, созданных режимом сверху ещё в советские времена. Один БРСМ жрёт больше всех деньги налогоплательщиков.А эти Базаны-Букчины были всегда.Они ненавидели любую национальную культуру.Это крайние прагматики, рациональные и практичные люди, извлекающие выгоду из всего. В Германии 30-х годов такие люди пасовали перед нацистами, одобряли или молчали, когда в огонь полетели книги немецких классиков.

    14. Гара Джанін  
      5/сакавік/2010 у 14:04 13

      Ну як пажывае таварыш А.Г.? (Андрэй Герашчанка, калі хто не здагадаўся) 😉

    Каментаваць