Віцебск можа падтапіць

Сёлета ўзровень паводкі на Віцебшчыне чакаецца значна вышэй, чым ў ранейшыя гады. Таму выравальнікі вобласці загадзя мабілізуюць усе сілы.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка абласнога ўпраўлення МНС Васіля Чэкана, найбольш складаная сітуацыя склалася ў басейнах Заходняй Дзвіны, Дісны, Дняпра. У сярэдзіне сакавіка, калі на рэках павінен пачацца крыгаход, спецыялісты прагназуюць падтапленне дамоў у Віцебску, Оршы, Полацку, а таксама ў Верхнедзвінскім і шэрагу іншых раёнаў вобласці. Усяго з зону падтаплення могуць трапіць дамы і сельгасаб’екты ў 17 населеных пунктах.

Выратавальнікі збіраюцца перайсці на ўзмоцнены варыянт нясення службы, рыхтуюцца рэзервы паліва, будматэрыялаў, харчавання, аб’екты, куды можна будзе размясціць людзей. Праводзіцца шырокая тлумачальная праца сярод насельніцтва, якое пражывае ў патэнцыйнай зоне падтаплення.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць