Духаўскі круглік пачаў ладзіць гістарычныя вечарыны

Цэнтр культуры “Віцебск” нядаўна распачаў новы цікавы праект. Духаўскі круглік, які з’яўляецца адным з філіалаў Цэнтра, праводзіць сустрэчы-гутаркі “Сярэднявечны Віцебск. XII-XIV стагоддзі” аб вядомых асобах, якія адыгралі адметную ролю ў гісторыі нашага горада.

Першую падобную сустрэчу правёў вядомы віцебскі краязнаўца, выкладчык Лужаснянскай школы-інтэрнат-гімназіі для адораных дзяцей Мікалай Півавар. У далейшым у Духаўскім кругліку будуць ладзіцца сустрэчы з археолагамі, гісторыкамі, мастакамі і іншымі цікавымі людзьмі. У бліжэйшым часе плануецца гутарка з мастаком Ігарам Дуравым, аўтарам партрэтаў вялікага князя Альгерда і ягонай жонкі княгіні Ульяны, якія ўпрыгожваюць экспазіцыю Духаўскага кругліка.

Аб дакладнай даце і часе сустрэчы “ННВ” паведамяць пазней.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць