Новы следчы зноў дапытаў Сяргея Серабро па справе Каваленкі

22 лютага Сяргея Серабро чарговы раз дапыталі па справе Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.

Як аказалася, цяпер справа перададзеная старэйшаму следчаму следчага упраўлення папярэдняга раследвання УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэю Баранаву. Новага следчага цікавілі абставіны знаёмства спадароў Серабро і Каваленкі, ці ведаў рэдактар “Народных навінаў Віцебска”, што Каваленка збіраецца вывесіць сцяг на ёлцы і абставіны фатаграфавання самой падзеі.

Адметна, што позву Сяргею Серабро ў пятніцу позна вечарам следчы даставіў да хаты ўласнаручна. У кабінеце спадара Баранава захўваюцца некалькі сняжынак, быццам бы сапсаваных Сяргеем Каваленка.

Нагадаем, што 13 студзеня ў рэдактара “Народных навінаў Віцебска” Сяргея Серабро быў зроблены вобшук, пад час якога забралі два кампутары. Тэхніка была вернутая толькі 27 студзеня, а 1 лютага спадара Серабро дапытавалі па справе Каваленкі першы раз.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ