Актывісты БРСМ стануць галантнымі кавалерамі

Дзяўчаты, калі 8 сакавіка да вас раптам падыйдзе незнаёмы малады чалавек і прапануе паднесці вашу сумку, не здзіўляйцеся. Знакі ўвагі аказваюцца ў межах рэспубліканскай акцыі БРСМ, прысвечанай Дню жанчын.

У гэты дзень актывісты БРСМ, сябры моладзевых атрадаў аховы правапарадку і проста валанцёры акцыі “Лепшы падарунак – гэта ўвага” выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў, каб пераўтварыцца ў галантных кавалераў – паднесці цяжкую сумку, падаць руку на выхадзе з транспарту, адчыніць дзверы, павіншаваць са святам.

Як піша БелТА, у кожным горадзе загадзя вызначаюцца месцы, дзе канцэнтрацыя такіх “рыцараў” будзе самай вялікай. Так, у Віцебску іх можна будзе сустрэць каля чыгуначнага вакзала, на прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтры горада.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ