Полацк больш старажытны, чым лічылася раней

Летась у Полацку падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага гарадзішча беларускія навукоўцы знайшлі чатыры фрагменты арабскіх срэбраных манет – дырхемаў. Нягледзячы на тое, што яны былі пашкоджаны, удалося выявіць дату іх чаканкі – 800-825 гады.

“Такім чынам, манеты засведчылі, што Полацк на некалькі дзесяткаў гадоў старэйшы, чым прынята лічыць згодна з першым летапісным узгадваннем”, – адзначыў у інтэрв’ю БелТА кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, кандыдат гістарычных навук навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў. Нагадаем, што першай летапіснай згадкай пра самы старажытны беларускі горад дасюль быў 862 год.

Як паведамляе БелТА, сёлета археалагічныя раскопкі ў Полацку будуць працягнуты, а да святкавання 1150-годдзя горада навукоўцы збіраюцца выдаць кнігу пра свае знаходкі.


Меткі: ,

Падобнае

    8 каментарыяў

    1. Litvin  
      4/сакавік/2010 у 12:37

      “Такім чынам, манеты засведчылі, што Полацк на некалькі дзесяткаў гадоў старэйшы, чым прынята лічыць згодна з першым летапісным узгадваннем”, – адзначыў у інтэрв’ю БелТА кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, кандыдат гістарычных навук навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў.
      I па гэтых знаходках можна рабiць такi высноў? Хто яму кандыдата гiстарычных навук даў? Яны што знайшлi полацкiя манеты зробленыя ў Полацку? Або гэтыя арабскiя манеты, чаканкi 800 года (тым больш прыкладна 800) адразу пасьля чаканкi прывезьлi ў Полацак? А зьявiцца у Беларусi гэтыя манеты ў iншы, больш позьнi час (значна пазьнейшы) не маглi атрымлiваецца паводле Клiмава. Арабы чаканiлi iх менавiта дзеля паездкi метавiта ў Полацак. Як можна надзьмуўшы й з сур'ёзным упэўненным выглядам рабiць такiя заявы, паводле такiх знаходак - або ён лiчыць, што зрабiў вынаходнiцтва й годны калi не ордэна, так медаля й права быць у спiсе вялiкiх гiсторыкаў - новы Аверка

    2. arnat  
      4/сакавік/2010 у 12:58 1

      У меня дома(в Новополоцке) есть монеты римской империи,осталось пригласить академика,чтобы он их нашёл,и можно говорить,что Новополоцк был основан во времена римской империи

    3. kvlvsk  
      4/сакавік/2010 у 17:07 2

      Архигениально!!!!!!! Даже в академии наук полно идиотов!!!!!!!!

    4. Litvin  
      4/сакавік/2010 у 17:15 3

      kvlvsk пісаў:

      Даже в академии наук полно идиотов!!!!!!!!

      Кiраўнiк жа там хто....сапраўдны акадэмiк

    5. Наська  
      4/сакавік/2010 у 17:57 4

      Ну ясный-красный, что Полоцк был основан раньше, чем упоминается в летописе.. Так многие города... Никто же написал:"...А в 862 году мы основали Полоцк"...

    6. Litvin  
      4/сакавік/2010 у 18:35 5

      @ Наська:
      Конечно по датам никто и не спорит - всё может быть. Но выводы сотрудник АН по своей находке сделал гениальные. Как увязал. И главное - как уверенно и безаппеляционно

    7. Кислород15  
      4/сакавік/2010 у 19:46 6

      Есть места и поинтересней

    8. Al  
      5/сакавік/2010 у 13:14 7

      Скорее всего он буквально воспользовался одним из "общепризнанных" методов датировки в археологии, который утверждает, что какое-либо древнее поселение можно датировать по найденным монетам. Метод широко применяется за неимением лучшего. Другое дело, что следовало бы обсудить адекватность этого метода. Подозреваю, что погрешность его составляет далеко не пару десятилетий.

    Каментаваць