ХК “Віцебск” развітаўся з заўзятарамі да наступнага сезона

Пасля двух няўдалых выяздных матчаў на гэтым тыдні ў межах ? фінала плэй-оф з мінскім “Юнацтвам” віцебская дружына ўчора на сваёй пляцоўцы прымала сталічных гасцей, якім на гэты раз саступіла з лікам 2:3, і тым самым завяршыла барацьбу сярод васьмі мацнейшых. Згодна з рэгламентам плэй-оф сустрэчы ў ? фінала праводзяцца да трох перамог адной з каманд.

Адміністрацыя Палацу спорта стварыла ўрачыстую атмасферу для аматараў хакея. У фае прыхільнікі лядовых баталій атрымлівалі бела-сінія сцяжкі з эмблемай віцебскага клуба. На другім паверсе гучалі мелодыі ў выкананні духавога аркестра, на трыбунах гледачоў чакалі паветраныя шарыкі, раскладзеныя на сядзеннях. Дасталася падчас гульні ад групы мясцовых аматараў і галоўнаму трэнеру “Юнацтва” і нацыянальнай зборнай Міхаілу Захараву. Яны трымалі ў руках надпіс, складзены з асобных літар, – “ЗАХАР-ОФ”.

Двойчы віцебскія “мядзведзі” вымушалі гасцей адыгрывацца. На пачатку другога перыяда, гуляючы ў меншасці, Аляксандр Абакунчык выйшаў адзін у ноль з брамнікам і распячатаў нулі на табло. Раўнавагу лідэры чэмпіяната ўсталявалі за дзве з паловай хвіліны да другога перапынку. Менш хвіліны бела-сінім спатрэбілася, каб зноў выйсці наперад – нападаючы віцябчан Арцём Гнідэнка запаліў чырвонае святло за брамай гасцей і вывеў сваю дружыну наперад. Аднак у апошнія 20 хвілін “Юнацтва” двойчы паразіла вароты Міхаіла Шыбанава.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ