Інкасатар абараняў грошы зброяй

У гарадскім пасёлку Ветрына на Полаччыне вечарам 8 сакавіка на інкасатара галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Віцебскай вобласці напаў рабаўнік. Калі інкасатар выходзіў з крамы, невядомы мужчына выхапіў у яго з рук сумку з 6,6 млн. рублёў. Зламысніка ўдалося затрымаць, параніўшы яму нагу.

Інкасатар кінуўся ў пагоню за рабаўніком і зрабіў пяць стрэлаў з баявой зброі, два з іх былі ў якасці папярэджвання, астатнія прыцэльна. У выніку 34-гадовага рабаўніка з параненай нагой затрымалі і павезлі ў бальніцу. Вядзецца следства.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ